суббота, 24 сентября 2011 г.

PostHeaderIcon Очень хороший комментарий на НН

Клёк напiсаў(ла) Верасень 20, 2011 у 16:53
Муравьев-Апостол, вы, бачу, галодны троль. Ну дык я вас пакармлю: ня дзеля вашага пуза, а для тых, каму празь недахоп інфармацыі можа падацца, што вашыя закіды маюць нейкую глебу.

> Все же живут в стране и знают, как обстоят дела.

Выраз «хачу жыць у той Беларусі, што на БТ!» хіба дарма зьявіўся? Каб усё ў нас было хаця б няблага, дык нашто было б хлусіць па ТБ?

> О каком вы жабратстве говорите?

Ды вось хаця б пра гэта: малодшы навуковы супрацоўнік (5 год фізфаку) зарабляе ~1 млн, а прыбіральшчыца — ад 0,9 да 1,9 млн.
Ну і сярэдні заробак, які РАПТАМ ляснуўся ад 500 $ ледзь не да 150 $. А гэтае раптам падказвае нам, што жылі мы за кошт пазыкаў, — значыць, давядзецца іх аддаваць.
І гэта ў краіне, якая стаіць на скрыжаваньні шляхоў! Ды нам мусіць быць сорамна мець заробкі, ніжэйшыя за суседзкія.


> Белоруссия находится на 61 месте из примерно 200 по индексу развития человеческого потенциала в 2010 г. Впереди нас из бывшего СССР только Прибалтика.

Было б ляґічным параўнаць стартавыя ўмовы ды арыентавацца на іх, а не апраўдвацца тым, што ёсьць нехта горшы за нас. Ну і — між іншым — зірніце, як вылічваецца гэты паказьнік. Гэты паказьнік не такі ўжо й паказчык. ;)

> У нас хорошие дороги,

Мы — транзытная краіна. Было б дзіўна не зарабіць на гэтым грошай і не здагадацца: лепшыя грошы — лепшыя дарогі.

> хорошая доступная медицина,

Схадзіце, палекуйцеся. Адразу пабачыце, або якая яна «даступная, але кепская», або якая яна «добрая, але дарагая».

> неплохое доступное образование.

Адукацыя, якая не прызнаецца ў Эўропе, а ў самой краіне можа спатрэбіцца толькі дзеля «птушачкі». У краіне, дзе на ўступных выпрабаваньнях ужо ўводзяць найменшы бал, бо тэсты паказваюць, мякка кажучы, ня надта добры ўзровень ведаў абітурыентаў — пры тым, што самі тэсты ня надта складаныя, каб здаць іх на балаў 40–50 хаця б.

> Лукашенко за годы своего правления

Ну вось вы й спаліліся: «правяць» манархі. Калі ўжо ў галаве Лукашэнка = манархія (у той час як канстытуцыйна Беларусь заяўляе пра дэмакратычнасьць ды самастойнасьць галінаў улады), дык пра што можа йсьці гаворка? ;)

> сохранил и приумножил (незначительно, правда) промышленный потенциал, доставшийся нам после СССР.

Ага. Я так сама «захаваў і павялічыў» той «патэнцыял»: на шафе ляжыць кампутар «Мікроша» ды 8-бітная прыстаўка. Спадзяюся, вы, дарослы, відаць, самі здагадаліся, куды гэтае «захаванае ды павялічанае» цяперака можна засунуць.

> Приход к власти \"демократов\" означает атоматический \"распил\" гос. собственности, удушение соц. сферы и жуткую коррупцию. Что и имеет место в России и на Украине.

Ды няўжо ж? А цяпер дакажыце, што пералічанае — вынік дэмакратычнасьці (інш. словамі, сапраўднае выбарнасьці ворганаў улады). Ну, дзе доказы?
І дзе вы ў Расеі дэмакратыю бачылі, га?
І вы мо’ ня ведаеце, што ў Беларусі дзяржаўную ўласнасьць ужо даўно «расьпілавалі» між сабою патрэбныя людзі? Ці такі ня чулі выразу «шклоўска-магілёўскі клан», «Адміністрацыя Прэзыдэнта»? ;)
Карупцыя: прыгледзьцеся хаця б да «тэндэраў» на дзяржаўных прадпрыемствах ды ў дзяржаўных установах. Калі ўжо ў БДУ выкладчык фізвыхаваньня адкрыта гаворыць, што трэнажоры закупілі па няблага завышаных коштах…

За час кіраваньня Лукашэнкі 10-мільённае насельніцтва скарацілася ледзь не на мільён. Што вы там плявузгалі пра сацыяльную галіну, га?


> Конечно, можно читать мантру о \"нетоесамаснасци\" белоруссов и русских, о том что мы \"эурапейцы\" и т.д. Только зачем?

Мне дзясятак год СМІ чыталі мантру пра тоеснасьць беларусаў ды расейцаў. Не дапамагло. Але навошта чыталі — разумею.

Мне эўрапейцы па духу бліжэй за расейцаў. Вось і ўся мантра. Мне яна без патрэбы — проста канстатацыя факту, які, утрыравана, можна выказаць так: «Хай хоць чорт лезе ў хату — абы не маскаль».

> Еще одно большое достижение Лукашенко в том, что он не допустил к власти националистические движения. В культурной области - это фактор громадной важности, ибо с их приходом начинается \"адраджэньне\".

Авой! Абожухна! Беларусам ня будуць забараняць размаўляць па-беларуску! Які жах!
А Лукашэнка такі дапусьціў да ўлады нацыяналізм. Расейскі імпэрскі нацыяналізм. Зірніце хаця б, як гвалтоўна ды хутка зьнішчаліся БЕЛАРУСКІЯ школы ў БЕЛАРУСІ. І як зьмянялася школьная праґрама. Я, памятаю, пачынаў вывучаць РОДНУЮ МОВУ, а заканчваў — беларускую.


> А \"адраджэньне\" означает отрыв от большой русской культуры и скатывание в архаизацию и провинциализм.

Вы так моцна камплексуеце, калі бачыце вялікія аб’ёму расейскамоўнага тэксту? Не тужыцеся: Расейцаў больш як у 10 разоў болей за беларусаў, і ня дзіва, што панапісваць яны пасьпелі болей. ;)
Ну і Скарына, Сапега ды інш. — разам са Статутам ВКЛ, вядома — перадаюць вам прывітаньне (вядома, зь Піцеру).

Мяне, шчыра кажучы, абсалютна не хвалюе нейкі там «адрыў», бо я не адчуваю сябе ані расейцам, ані рускім. Я ня маю патрэбы прыхінацца ды прыслужваць чамусьці толькі таму, што яго шмат і яно побач. Я маю беларускую мэнтальнасьць і ня бачу сэнсу перарабляць яе ў расейскую толькі таму, што расейцаў шмат. Бо тады лепей адразу ў кітайскую ўжо. ;)


> Потому что белорусской культуры к сожалению никогда не существовало.

Або хлусіце, або ня ведаеце, пра што кажаце. Паглядзіце вызначэньне культуры.


> То, что существовало и существует - это еще не культура, а только запрос о ней, некий глубоко провинциальный, местечковый полуфольклорный субстрат, из кторого еще \"тольки мае\" родиться культура.

Гл. вышэй. Ну і калі, скажам, Быкава вы лічыце ня часткаю культуры, а толькі кавалкам «запыту да культуры»… сьмешны вы, дзядзьку Мураўёў.
N.R.M., на вашую думку, — гэта народныя сьпевы пад дуду, я так разумею? ;)
Усё вельмі проста: ёсьць народ (што лёгка даказаць хаця б таму, што ён супрацьпастаўляе сябе іншым — ці таму, што ёсьць людзі, якія называюць сябе гэтым народам) — ёсьць культура (апроч, магчыма, нейкіх выключных выпадкаў кшталту агульнае амнэзіі ды раптоўнага перасяленьня на Марс).

Карацей, блюзьнерыце, родненькі: пачытайце вызначэньне слова «культура» ды не плявузгайце ротаваю адтулінаю бяздоказна.


Мне, чалавеку, якога не выхоўвалі ў «нацыяналістычным» ці хаця б патрыятычным ці проста беларускім кірунку, дастаткова было прачытаць адну кніжку СЫСа, каб зразумець самае галоўнае пра краіну Беларусь: яна ёсьць. І будзе — насуперак такім, як вы, і насуперак вашым гаспадарам.
І мне будзе прыемна, што яна такая ёсьць — дзе б я ня быў, і якім бы касмапалітам сябе не лічыў. ;)

0 коммент.:

Отправить комментарий

Нравится ли вам дизайн блога?
Я
Моя фотография
Sensus
Catherine. 24 years old. Belarusian. Seo-copyrighter.
Просмотреть профиль
Читатели
Екатерина Владимировна Пинчук. Технологии Blogger.